Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

1 Ліп 2021

Лукашэнка і Пуцін правялі тэлефонную размову і дамовіліся аб асабістых кантактах у бліжэйшы час

Лукашэнка і Пуцін правялі тэлефонную размову і дамовіліся аб асабістых кантактах у бліжэйшы час

1 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка і Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін 1 ліпеня правялі тэлефонную размову. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Кіраўнікі дзяржаў абмеркавалі супрацоўніцтва дзвюх краін у розных сферах, перш за ўсё з акцэнтам на гандлёва-эканамічны складнік. Лідары адзначылі пазітыўную работу ўрадаў па рэалізацыі дамоўленасцей, дасягнутых кіраўнікамі дзяржаў у Сочы.

Асобна Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін спыніліся на эканамічным узаемадзеянні ва ўмовах уведзеных санкцый. Было падкрэслена, што сумеснымі намаганнямі краіны змогуць пераадолець выклікі і пагрозы, якія ўзнікаюць.

Падрабязна прэзідэнты абмеркавалі пытанне аднаўлення транспартных зносін паміж Беларуссю і Расіяй. Кіраўнікі дзяржаў канстатавалі, што ўжо наладжаны пасажырскія авія- і чыгуначныя зносіны, адсутнічаюць праблемы ў сферы грузаперавозак. Адкрытым застаецца толькі пытанне зняцця абмежаванняў па перамяшчэнні грамадзян праз беларуска-расійскую граніцу аўтамабільным транспартам. Акрамя таго, абмяркоўваецца адкрыццё яшчэ большай колькасці рэйсаў "Белавія" ў Расію. Кіраўнікі дзяржаў дамовіліся, што ўрады і профільныя міністэрствы прапрацуюць гэта пытанне. Успышка пандэміі ў Расіі накладае свой адбітак на гэту сферу, тым не менш работа ў гэтым напрамку будзе прадоўжана. Асаблівая ўвага будзе ўдзелена павелічэнню рэйсаў на поўдзень Расіі - у Сочы, Краснадар і Анапу.

Падрабязна Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін спыніліся на развіцці ваенна-тэхнічнага супрацоўніцтва і пытаннях бяспекі. Таксама прэзідэнты абмеркавалі традыцыйны блок пытанняў: цэны на энерганосьбіты і доступ беларускіх тавараў на расійскія рынкі. Напярэдадні ўдзелу ў Форуме рэгіёнаў Беларусі і Расіі кіраўнікі дзяржаў зверылі гадзіннікі па парадку дня, абмеркавалі рэгіянальнае супрацоўніцтва. Закранулі яны таксама сітуацыю вакол Беларусі і найбольш актуальныя і вострыя пытанні рэгіянальнага парадку дня, узаемадзеяння з суседнімі краінамі.

У час размовы прэзідэнты дамовіліся аб маючых адбыцца ў бліжэйшы час асабістых кантактах.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі