Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

29 Снж 2021

Лукашэнка і Пуцін пацвердзілі планы аб правядзенні сумесных вучэнняў на тэрыторыі Беларусі ў 2022 годзе

Лукашэнка і Пуцін пацвердзілі планы аб правядзенні сумесных вучэнняў на тэрыторыі Беларусі ў 2022 годзе
Фота з архiва

29 снежня, Санкт-Пецярбург /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнты Беларусі і Расіі Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін пацвердзілі планы аб правядзенні сумесных ваенных вучэнняў на тэрыторыі Беларусі ў 2022 годзе. Аб гэтым было заяўлена на афіцыйнай частцы сустрэчы кіраўнікоў дзяржаў у Санкт-Пецярбургу, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік беларускай дзяржавы адзначыў, што даўно прасіў расійскага калегу, каб краіны не спыняліся ў супрацоўніцтве ў абароннай галіне, ваенна-прамысловым комплексе. "Вы мяне заўсёды падтрымлівалі ў гэтым плане. Я вось звярнуўся да вас, каб мы не спынялі нашы сумесныя вучэнні. Каб мы прадоўжылі стварэнне цэнтраў па абучэнні нашых хлопцаў, перш за ўсё новым узорам ваеннай тэхнікі, якую мы ў Расіі закупляем. Мы гэта робім", - заявіў Прэзідэнт Беларусі.

"Ведаю, вы і вашы ваенныя разглядаеце мае прапановы па вучэннях на тэрыторыі Беларусі. Хацелася б, каб гэтыя рашэнні былі прыняты вамі. Гэта на карысць беларуска-расійскім адносінам будзе", - дадаў Аляксандр Лукашэнка.

Уладзімір Пуцін у сваю чаргу заявіў: "Як вы і прапаноўвалі, мы правядзём у пачатку года. Там ваенныя ўзгадняць. У сакавіку-лютым. Не ведаю, калі яны вырашаць".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі