15 ліпеня, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Прэзідэнты Беларусі і Расіі Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін наведаюць Валаамскі манастыр, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Крамля.
"17-18 ліпеня адбудзецца рабочы візіт Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі ў Расійскую Федэрацыю. Уладзімір Пуцін і Аляксандр Лукашэнка наведаюць Спаса-Праабражэнскі Валаамскі стаўрапігіяльны мужчынскі манастыр", - гаворыцца ў паведамленні прэс-службы.
18 ліпеня ў Санкт-Пецярбургу кіраўнікі дзяржаў правядуць перагаворы і прымуць удзел у пленарным пасяджэнні VI Форуму рэгіёнаў Расіі і Беларусі, дадалі ў Крамлі.