25 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Адбылася тэлефонная размова Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі з Прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Прэзідэнты коратка абмеркавалі двухбаковы парадак дня. Аляксандр Лукашэнка запрасіў свайго калегу прыняць удзел у цырымоніі закрыцця II Еўрапейскіх гульняў. Уладзімір Пуцін запрашэнне прыняў.