10 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнты Беларусі і Расіі Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін дамовіліся аб разгортванні сумеснай рэгіянальнай групоўкі войскаў. Аб гэтым кіраўнік беларускай дзяржавы паведаміў на нарадзе па пытаннях бяспекі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Аляксандр Лукашэнка нагадаў, што ў Санкт-Пецярбургу пасля нефармальнага саміту СНД у яго адбылася сустрэча сам-насам з Прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным. "У сувязі з абвастрэннем на заходніх граніцах Саюзнай дзяржавы мы дамовіліся аб разгортванні рэгіянальнай групоўкі Расійскай Федэрацыі і Рэспублікі Беларусь. Гэта ўсё па нашых дакументах. Калі ўзровень пагрозы дасягае цяперашняга ўзроўню, як цяпер, мы пачынаем задзейнічаць групоўку Саюзнай дзяржавы. Аснова (я заўсёды аб гэтым гаварыў) гэтай групоўкі - армія, Узброеныя Сілы Рэспублікі Беларусь. Павінен вас інфармаваць, што фарміраванне гэтай групоўкі пачалося. Яно ідзе ўжо, па-мойму, на працягу двух дзён. Аддадзена было маё распараджэнне, каб мы пачалі фарміраванне гэтай групоўкі", - заявіў беларускі лідар.
Аляксандр Лукашэнка таксама адзначыў, што Расіі цяпер не да гэтага канфлікту. "Яшчэ не хапала другога канфлікту. Вы ведаеце, што ў іх хапае праблем. Таму вы не разлічвайце на вялікую колькасць Узброеных Сіл Расійскай Федэрацыі. Але гэта будзе не адна тысяча чалавек", - сказаў ён.
"І будзьце гатовы ў бліжэйшы час прыняць гэтых людзей і размясціць там, дзе трэба, па нашым плане. Без перабору, без нагнятання сітуацыі і абстаноўкі", - даручыў Аляксандр Лукашэнка міністру абароны.