Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

29 Сак 2017

Лукашэнка і Пуцін абмяркуюць 3 красавіка работу па ўстараненні выключэнняў і абмежаванняў у ЕАЭС

29 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Работу па ўстараненні выключэнняў і абмежаванняў у ЕАЭС абмяркуюць 3 красавіка Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка і Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін. Аб гэтым паведаміў сёння журналістам намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Уладзімір Сямашка на адкрыцці выстаўкі "Белтэкслегпрам-2017. Вясна", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Уладзімір Сямашка канстатаваў, што Расія застаецца асноўным гандлёвым рынкам для Беларусі. "Для нас вельмі важна, каб мы маглі прадаваць прадукцыю ў Расію, гэта адзін з асноўных матываў пры нашым уступленні ў Еўразійскі эканамічны саюз. Мы ўступалі дзеля стварэння адзінага рынку ўнутры саюза і роўных умоў гаспадарання ў розных сферах, у тым ліку ў энергетыцы", - адзначыў віцэ-прэм'ер.

Гаворачы аб рабоце, праведзенай дзяржавамі - членамі ЕАЭС з моманту падпісання дагавора аб стварэнні саюза, Уладзімір Сямашка адзначыў, што пакуль не ўсе пытанні вырашаны. "Не магу канстатаваць, што ўсё добра і ўсё рухаецца ў патрэбным напрамку, таму тэма адзінага рынку без усялякіх выключэнняў, а тым больш няправільных дзеянняў на гэтым рынку будзе абмяркоўвацца 3 красавіка на ўзроўні кіраўнікоў дзяржаў. Гэта адна з сур'ёзных тэм, як нам усё ж такі стварыць больш спрыяльныя рынкі без усялякай дыскрымінацыі ў рамках Еўразійскага эканамічнага саюза", - сказаў Уладзімір Сямашка.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі