22 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Тэлефонная размова Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі з Прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным адбылася 22 красавіка па ініцыятыве расійскага боку. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Кіраўнікі дзяржаў абмеркавалі бягучыя моманты двухбаковых адносін, перспектывы развіцця супрацоўніцтва. Таксама разгледжаны пытанні міжнароднага парадку дня.