31 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 31 студзеня правёў тэлефонную размову з Прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Кіраўнікі дзяржаў абмеркавалі стан беларуска-расійскага супрацоўніцтва, узаемадзеянне ў розных сферах, у тым ліку развіццё гандлёва-эканамічных адносін.
Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін дамовіліся ў бліжэйшы час правесці сустрэчу, на якой бакі абмяркуюць рэалізацыю дамоўленасцей, дасягнутых на папярэдніх перагаворах у Крамлі ў канцы мінулага года.
Прэзідэнты таксама абмеркавалі ўсе пытанні агульнага характару ў адносінах дзвюх краін. У тым ліку размова ішла аб наданні найбольшай эфектыўнасці дзейнасці сфарміраванай двухбаковай групы.