31 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Позна вечарам 30 ліпеня адбылася тэлефонная размова Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі з Патрыярхам Маскоўскім і ўсяе Русі Кірылам. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
У цэнтры ўвагі была сітуацыя ў Беларусі і Расіі. "Акцэнт у час размовы быў зроблены на тэматыцы міжканфесійных адносін. І, вядома, абмеркавалі субяседнікі стан спраў у цэркві ў цэлым", - расказалі ў прэс-службе.