16 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў пасланне Прэзідэнту Турэцкай Рэспублікі Рэджэпу Таіпу Эрдагану ў сувязі са спробай ваеннага перавароту ў гэтай краіне. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
"У пасланні выказваюцца словы падтрымкі і салідарнасці з легітымнай уладай Турцыі", - праінфармавалі ў прэс-службе.