Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

27 Лют 2018

Лукашэнка і Парашэнка абмеркавалі ўзаемадзеянне ў эканоміцы і падрыхтоўку да I Беларуска-ўкраінскага форуму

27 лютага, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Адбылася тэлефонная размова прэзідэнтаў Беларусі і Украіны Аляксандра Лукашэнкі і Пятра Парашэнкі. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Кіраўнікі дзяржаў абмеркавалі развіццё гандлёва-эканамічных адносін, адзначыўшы іх актывізацыю і дадатную дынаміку па выніках мінулага года, і выказалі нацэленасць на далейшае пашырэнне ўзаемадзеяння ў эканоміцы.

Асобна Аляксандр Лукашэнка і Пётр Парашэнка абмеркавалі ход падрыхтоўкі да I Беларуска-ўкраінскага форуму. Ён, як плануецца, пройдзе ў Гомелі ў кастрычніку бягучага года. Ужо сёння дасягнуты дамоўленасці аб форме правядзення гэтага мерапрыемства.

Яшчэ адной тэмай размовы стала развіццё ўзаемадзеяння ў сферы культуры. У прыватнасці, размова ідзе аб правядзенні Дзён культуры Украіны і ў цэлым удзеле ўкраінскіх артыстаў у шэрагу папулярных беларускіх фестываляў, такіх як "Славянскі базар", "Александрыя збірае сяброў".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі