20 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Тэлефонная размова Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі з Прэзідэнтам Сербіі Таміславам Нікалічам адбылася сёння. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Прэзідэнт Сербіі яшчэ раз цёпла павіншаваў Аляксандра Лукашэнку з перамогай на выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.
Лідары дзвюх краін дэталёва абмеркавалі найбольш актуальныя пытанні беларуска-сербскага супрацоўніцтва ў гандлёва-эканамічнай сферы, дамовіўшыся прыняць меры па інтэнсіфікацыі двухбаковага гандлю.
Аляксандр Лукашэнка і Таміслаў Нікаліч дамовіліся аб сумесных кроках па пераадоленні крызісных з'яў у эканамічнай сферы, звязаных з няпростай сітуацыяй у сусветнай эканоміцы.