2 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У развіццё дамоўленасцей, дасягнутых у час афіцыйнага візіту Прэзідэнта Узбекістана ў Беларусь, сёння адбылася тэлефонная размова кіраўніка беларускай дзяржавы Аляксандра Лукашэнкі з узбекскім лідарам Шаўкатам Мірзіёевым. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
"Прэзідэнты яшчэ раз падвялі вынікі праведзеных напярэдадні перагавораў, абмеркавалі ключавыя напрамкі беларуска-ўзбекскага супрацоўніцтва, а таксама пытанні рэалізацыі сумесных праектаў у розных галінах эканомікі", - расказалі ў прэс-службе.
Шаўкат Мірзіёеў пацвердзіў сваё запрашэнне Аляксандру Лукашэнку наведаць з афіцыйным візітам Узбекістан у любы зручны час.