Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

8 Лют 2024

Лукашэнка і Мірзіёеў прынялі сумесную заяву. Вось аб чым гаворыцца ў дакуменце

Лукашэнка і Мірзіёеў прынялі сумесную заяву. Вось аб чым гаворыцца ў дакуменце

8 лютага, Ташкент /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка і Прэзідэнт Узбекістана Шаўкат Мірзіёеў па выніках перагавораў у Ташкенце прынялі сумесную заяву, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

У час перагавораў прэзідэнты абмеркавалі важнейшыя пытанні беларуска-ўзбекскіх адносін і вызначылі ключавыя напрамкі іх далейшага развіцця. У сумеснай заяве Аляксандр Лукашэнка і Шаўкат Мірзіёеў адзначылі, што Беларусь і Узбекістан прадоўжаць прыкладаць намаганні для далейшага развіцця партнёрства.

Кіраўнікі дзяржаў падкрэслілі, што прыярытэтны напрамак беларуска-ўзбекскіх адносін - далейшае пашырэнне ўзаемавыгаднага гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва. Імі адзначана дадатная дынаміка аб'ёмаў двухбаковага гандлю, але разам з тым звернута ўвага на наяўнасць значнага нявыкарыстанага патэнцыялу для павелічэння тавараабароту.

"Бакі пагадзіліся з важнасцю нарошчвання аб'ёмаў узаемнага гандлю і пашырэння яго наменклатуры шляхам уключэння ў тавараабарот прадукцыі з высокай дабаўленайвартасцю, фарміравання спрыяльных умоў для транзіту знешнегандлёвых грузаў, развіцця супрацоўніцтва паміж суб'ектамі прадпрымальніцтва, прыватнага сектара і рэгіёнамі дзвюх краін", - гаворыцца ў дакуменце.

Прэзідэнты таксама канстатавалі неабходнасць стварэння спрыяльных умоў для актыўнага развіцця механізмаў падтрымкі экспартна-імпартных аперацый, а таксама для правядзення на рэгулярнай аснове выставак прамысловай, сельскагаспадарчай, харчовай і тэхналагічнай прадукцыі, бізнес-форумаў, сустрэч і перагавораў паміж дзелавымі коламі.

Адным з прыярытэтных напрамкаў двухбаковага супрацоўніцтва прэзідэнты назвалі ўзаемадзеянне паміж рэгіёнамі. Падкрэслена прыярытэтнае значэнне супрацоўніцтва ў сельскай гаспадарцы, комплексным развіцці сувязей па лініі аграпрамысловых комплексаў, забеспячэння харчовай бяспекі.

Кіраўнікі дзяржаў таксама пацвердзілі прыхільнасць да далейшага ўмацавання двухбаковых сувязей у культуры, адукацыі, навуцы, мастацтве, кінематаграфіі, турызме, маладзёжнай палітыцы і спорце. У 2024-2025 гадах бакі маюць намер арганізаваць Дні культуры Беларусі ва Узбекістане і Дні культуры Узбекістана ў Беларусі.

Аляксандр Лукашэнка і Шаўкат Мірзіёеў адзначылі неабходнасць нарошчвання супрацоўніцтва ў барацьбе з тэрарызмам, незаконным абаротам наркотыкаў і зброі, распаўсюджваннем зброі масавага знішчэння, іншымі выклікамі і пагрозамі рэгіянальнай і міжнароднай бяспецы. Бакі дамовіліся прадоўжыць узаемадзеянне на міжнароднай арэне і выказалі ўзаемнае імкненне да развіцця супрацоўніцтва ў ААН, СНД, ШАС і іншых глабальных і рэгіянальных структурах.-0-

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі