Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

31 Ліп 2019

Лукашэнка і Мірзіёеў правядуць 1 жніўня перагаворы ў Мінску

Лукашэнка і Мірзіёеў правядуць 1 жніўня перагаворы ў Мінску
Фота з архіва

31 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка правядзе 1 жніўня афіцыйныя перагаворы з Прэзідэнтам Узбекістана Шаўкатам Мірзіёевым, які сёння прыбывае з афіцыйным візітам у Мінск. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Сустрэча кіраўнікоў дзяржаў пройдзе ў Палацы Незалежнасці ў вузкім складзе і пашыраным фармаце з удзелам членаў дэлегацый. Аляксандр Лукашэнка і Шаўкат Мірзіёеў абмяркуюць шырокае кола пытанняў двухбаковага супрацоўніцтва, акцэнт будзе зроблены на ўмацаванне эканамічных адносін. Бакі разгледзяць перспектывы рэалізацыі сумесных праектаў у машынабудаванні, лёгкай прамысловасці, сельскай гаспадарцы, фармацэўтыцы, транспартнай сферы і ІТ-сектары. Асаблівая ўвага будзе ўдзелена наладжванню міжрэгіянальнага ўзаемадзеяння, паглыбленню вытворчай кааперацыі і забеспячэнню спрыяльных умоў для ўзаемнага гандлю таварамі і паслугамі. Акрамя таго, лідары Беларусі і Узбекістана абмяркуюць палітычны парадак дня, сітуацыю ў рэгіёне і ў свеце ў цэлым.

Па выніках перагавораў чакаецца падпісанне пакета міжнародных дакументаў аб развіцці супрацоўніцтва паміж краінамі ў розных сферах.

Прэзідэнты таксама плануюць наведаць выстаўку нацыянальнай прадукцыі Узбекістана, якая ў гэтыя дні праходзіць у беларускай сталіцы.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі