Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

9 Крс 2019

Лукашэнка ў Мінскай вобласці азнаёміцца з ходам веснавых палявых работ

9 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння ў ходзе рабочай паездкі ў Мінскую вобласць азнаёміцца з ходам веснавых палявых работ, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Плануецца, што ў Лагойскім раёне кіраўнік дзяржавы наведае сельскагаспадарчы комплекс "Лагойскі" філіяла РУП "Беларуснафта-Мінскаблнафтапрадукт". Прэзідэнт азнаёміцца з сацыяльна-эканамічным развіццём Мінскай вобласці, Лагойскага раёна, а таксама гэтай гаспадаркі. Кіраўніку дзяржавы даложаць аб ходзе веснавых палявых работ як у рэгіёне, так і цэлым па краіне.

У Лагойскім раёне сельская гаспадарка прадстаўлена 15 арганізацыямі, у ліку якіх СГК "Лагойскі". Асноўныя напрамкі дзейнасці комплексу - вытворчасць малака, мяса і збожжа. Плошча сельскагаспадарчых угоддзяў перавышае 5 тыс. га, ворных зямель - больш як 4,5 тыс. га. За студзень-люты гэтага года ў гаспадарцы выраблена валавой прадукцыі на Br1512,7 тыс., або 107,7 працэнта да аналагічнага перыяду мінулага года.

Па краіне прадаўжаюцца веснавыя палявыя работы. Паводле даных на 8 красавіка, пад сяўбу ранніх яравых збожжавых і зернебабовых культур глеба падрыхтавана на плошчы амаль 728 тыс. га, або 83 працэнты да плана, у тым ліку ў Мінскай вобласці 180,7 тыс. га, або 101 працэнт да плана. Вядуцца і іншыя сельскагаспадарчыя работы, у тым ліку па сяўбе лёну-даўгунцу, цукровых буракоў, аднагадовых траў. Пачалі пасадку бульбы.

Як расказаў журналістам міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Анатоль Хацько, усе веснавыя палявыя работы праводзяцца ў тэхналагічным рытме. Вясна ў гэтым годзе ранняя, што таксама ўносіць свае карэктывы. "І для аграрыяў не зусім прывычная сітуацыя, што ў такія тэрміны мы пачалі сяўбу і бульбы, і кукурузы на зерне, і агародніны, і вядзецца практычна ўвесь комплекс работ, - адзначыў міністр. - У паўднёвых рэгіёнах ідзе падсыханне верхняга пласта глебы, таму аграрыі стараюцца з улікам кліматычных умоў надвор'я правесці ўсе работы ў тэрмін і ў адпаведнасці з тэхналагічным рэгламентам".

Што датычыцца тэрмінаў правядзення пасяўной кампаніі, то, паводле слоў міністра, ужо каля 70 працэнтаў ранняй яравой сяўбы правялі. У дзень засяваецца 40-45 тыс. га. Кіраўнік ведамства падкрэсліў, што асаблівы акцэнт робіцца на строгім выкананні тэхналогій, таму што толькі так удасца дасягнуць эфектыўнасці ў сельскай гаспадарцы.

Анатоль Хацько перакананы, што ў краіне створаны ўсе ўмовы для правядзення веснавых палявых работ, забяспечанасць гаспадарак тэхнікай дазваляе правесці ўсе работы ў тэрмін. "Асноўны акцэнт - гэта тэхналогіі. Мы сёння, маючы дэфіцыт рэсурсаў, якасна іх размеркавалі, таму, думаю, у бліжэйшыя дні скончым сяўбу ранніх яравых і прадоўжым далей сяўбу, у прыватнасці, тэхнічнымі культурамі, караняплодамі, агароднінай і г.д.", - дадаў ён.

Дзякуючы садзейнічанню кіраўніка дзяржавы ўдалося вырашыць праблему забяспечанасці гаспадарак палівам і ўгнаеннямі. У рэгіёны накіравана 50 тыс. т паліва. Гэта частка неабходнага аб'ёму, далей гэтыя пытанні будуць вырашацца дынамічна і будуць знаходзіцца на пастаянным кантролі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі