Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

11 Ліс 2016

Лукашэнка і Эрдаган прымаюць удзел у цырымоніі адкрыцця Саборнай мячэці ў Мінску

11 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка і Прэзідэнт Турцыі Рэджэп Таіп Эрдаган прымаюць удзел у цырымоніі ўрачыстага адкрыцця Саборнай мячэці ў Мінску, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

На мерапрыемства таксама запрошаны кіраўнікі органаў дзяржкіравання, кіраўнікі і прадстаўнікі рэлігійных і нацыянальна-культурных грамадскіх аб'яднанняў, пасольстваў, замежныя госці і вернікі.

Цырымонія ўрачыстага адкрыцця мячэці пачалася з чытання Карана. Плануецца, што затым кіраўнікі дзяржаў азнаёмяцца з добраўпарадкаваннем рэлігійнага будынка.

Саборная мячэць у МінскуБудаўніцтва Саборнай мячэці, якая знаходзіцца на скрыжаванні вуліц Грыбаедава і Ігнаценкі, было пачата ў лютым 2004 і завершана ў чэрвені 2016 года.

З самага пачатку работы фінансаваліся Лігай ісламскага свету. Завяршыліся яны за кошт турэцкага боку ў адпаведнасці з заключаным у 2015 годзе дагаворам паміж Упраўленнем па справах рэлігіі Турцыі і генпадрадчыкам турэцкай кампаніяй "Айсспрынт".

У малітоўнай зале мячэці можа адначасова знаходзіцца больш за 1,5 тыс. чалавек. Пад ёю размешчана зала для прэс-канферэнцый і адукацыйных праграм. Тут будуць праходзіць лекцыі, мужчыны, жанчыны і дзеці змогуць паглядзець адукацыйныя фільмы. Зала разлічана на 250 пасадачных месц.

На цокальным паверсе мячэці знаходзяцца два санітарна-гігіенічныя блокі, памяшканні для абмыванняў перад малітвай для жанчын і мужчын, адміністрацыйныя кабінеты, бібліятэка для масавага карыстання, памяшканне для сустрэч і заняткаў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі