22 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў бліжэйшы час правядзе перагаворы са Старшынёй КНР Сі Цзіньпінам. Аб гэтым кіраўнік беларускай дзяржавы заявіў сёння на V Усебеларускім народным сходзе, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Як паведамлялася, Аляксандр Лукашэнка 23-24 чэрвеня зробіць рабочы візіт у Рэспубліку Узбекістан для ўдзелу ў пасяджэнні Савета кіраўнікоў дзяржаў - членаў Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва.
У час візіту запланаваны таксама двухбаковыя сустрэчы Прэзідэнта Беларусі з лідарамі замежных краін.
Маючы адбыцца ў Ташкенце саміт Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва стане першым, у якім Беларусь будзе прымаць удзел на вышэйшым узроўні ў новым статусе наглядальніка.