Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

16 Ліс 2024

Лукашэнка - Рахмону: вельмі цаню нашу дружбу, магчымасць у любы момант знайсці рашэнне нават самых складаных пытанняў

Лукашэнка - Рахмону: вельмі цаню нашу дружбу, магчымасць у любы момант знайсці рашэнне нават самых складаных пытанняў
Эмамалі Рахмон. Фота з архiва

16 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Эмамалі Рахмона з нагоды 30-й гадавіны ўступлення на пасаду Прэзідэнта Рэспублікі Таджыкістан. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

"Гэта падзея ў пачатку супярэчлівых 90-х гадоў стала па-сапраўднаму лёсавызначальнай для краіны. Разам з Вашай знакамітай фразай "Я прынясу вам мір!" на таджыкскую зямлю вярнуліся стабільнасць, нацыянальнае адзінства і ўпэўненасць у заўтрашнім дні. Вы з гонарам выканалі дадзенае свайму народу абяцанне", - адзначыў кіраўнік дзяржавы.

Прэзідэнт таксама падкрэсліў: "Вельмі цаню нашу дружбу, магчымасць у любы момант знайсці рашэнне нават самых складаных пытанняў. Шчыра паважаю Вашы стойкасць, мужнасць, якія з'яўляюцца залогам паступальнага развіцця і ўмацавання братэрскіх адносін паміж Мінскам і Душанбэ. Вы ведаеце, што дзверы гасціннай Беларусі заўсёды адкрыты і я з вялікім задавальненнем буду чакаць новай сустрэчы".

Аляксандр Лукашэнка пажадаў Эмамалі Рахмону добрага здароўя, бадзёрасці духу, поспехаў у служэнні сваёй Айчыне, а ўсім жыхарам Таджыкістана - мірнага неба, дастатку і працвітання.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі