Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

26 Снж 2017

Літва з 2 ліпеня 2018 года пачне выдаваць шэнгенскія візы ў Беларусі без паслуг камерцыйных пасрэднікаў

26 снежня, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Літва з 2 ліпеня 2018 года пачне выдаваць шэнгенскія візы ў Беларусі без паслуг камерцыйных пасрэднікаў. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў пасольстве Літвы ў Мінску.

"У мэтах забеспячэння больш эфектыўнага і празрыстага прыёму заяў на шэнгенскія візы ў консульскіх установах, літоўскія візавыя службы ў Беларусі адмаўляюцца ад паслуг камерцыйных пасрэднікаў, - адзначылі ў дыпламатычнай місіі. - Гэты крок, беручы пад увагу ўдачную практыку іншых шэнгенскіх дзяржаў, накіраваны на зніжэнне адміністрацыйнай нагрузкі візавых службаў Літвы ў Беларусі".

"Новы парадак прыёму заяў уступіць у сілу з 2 ліпеня 2018 года, таму разлічваецца, што літоўскія і замежныя тураператары будуць мець дастаткова часу, каб прыстасавацца да гэтых змяненняў, і знойдуць альтэрнатыўныя спосабы заахвоціць развіццё ўязнога турызму ў Літву і вялікую цікавасць грамадзян замежных дзяржаў да Літвы", - выказалі меркаванне ў літоўскім пасольстве.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі