20 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Ігар Ляшэнка перадаў Прэзідэнту Украіны Уладзіміру Зяленскаму віншаванні з уступленнем на пасаду ад кіраўніка беларускай дзяржавы. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў пасольстве Беларусі ва Украіне.
Сёння ў Вярхоўнай радзе Украіны адбылася інаўгурацыя нядаўна выбранага Прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага. "Па даручэнні Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі дэлегацыю беларускага боку ўзначаліў намеснік прэм'ер-міністра Ігар Ляшэнка, які перадаў віншаванні Уладзіміру Зяленскаму ў сувязі з афіцыйным уступленнем на пасаду ад кіраўніка беларускай дзяржавы", - расказалі ў дыпмісіі.
Таксама Ігар Ляшэнка правёў рабочую сустрэчу з віцэ-прэм'ер-міністрам - міністрам рэгіянальнага развіцця, будаўніцтва і жыллёва-камунальнай гаспадаркі Украіны Генадзем Зубко. Бакі абмеркавалі стан і перспектывы беларуска-ўкраінскіх адносін у гандлёва-эканамічнай сферы, а таксама падрыхтоўку да правядзення II Форуму рэгіёнаў Беларусі і Украіны. Яго плануецца правесці ў кастрычніку ў Жытоміры.