6 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Славакіі Ігар Ляшчэня ўручыў даверчыя граматы прэзідэнту Славацкай Рэспублікі Андрэю Кіску. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе МЗС Беларусі.
На сустрэчы абмеркаваны перспектыўныя напрамкі развіцця беларуска-славацкага супрацоўніцтва, канстатаваны пазітыўная дынаміка і канструктыўны характар двухбаковых адносін, а таксама выказана гатоўнасць да далейшага развіцця ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва.
Бакі адзначылі наяўнасць значнага патэнцыялу для рэалізацыі сумесных эканамічных праектаў, актывізацыі ўзаемадзеяння ў сферах культуры, адукацыі, спорту, турызму, пашырэння міжрэгіянальных кантактаў.