Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

31 Снж 2021

Лаўроў: Масква і Мінск яшчэ больш умацуюць ваеннае супрацоўніцтва ў адказ на дзеянні Захаду

Лаўроў: Масква і Мінск яшчэ больш умацуюць ваеннае супрацоўніцтва ў адказ на дзеянні Захаду
Фота з архiва

31 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Расія і Беларусь маюць намер развіваць ваеннае супрацоўніцтва ў сувязі з негатоўнасцю Захаду ісці на кампрамісы. Аб гэтым заявіў у інтэрв'ю ТАСС міністр замежных спраў Расіі Сяргей Лаўроў.

"Хацеў бы адзначыць, што работа нашых знешнепалітычных ведамстваў накіравана на пошук шляхоў урэгулявання любых пытанняў палітыка-дыпламатычным шляхам. Тым не менш у сувязі з негатоўнасцю Захаду шукаць кампрамісныя рашэнні Праграма (узгодненых дзеянняў у знешняй палітыцы. - Заўвага ТАСС) змяшчае палажэнні, якія датычацца каардынацыі ўзаемадзеяння па ваенна-палітычных аспектах, а таксама развіцці  ваеннага супрацоўніцтва", - сказаў Сяргей Лаўроў.

Паводле слоў міністра, важнай падмогай у такой рабоце стане абноўленая Ваенная дактрына Саюзнай дзяржавы, зацверджаная Вышэйшым дзяржсаветам 4 лістапада. "Яна ў поўнай меры ўлічвае значныя змяненні ваенна-палітычнай абстаноўкі ва Усходняй Еўропе, якія адбыліся за апошнія гады", - падкрэсліў Сяргей Лаўроў.

10 лістапада Лаўроў і кіраўнік МЗС Беларусі Уладзімір Макей падпісалі Праграму ўзгодненых дзеянняў у галіне знешняй палітыкі дзяржаў - удзельніц Дагавора аб стварэнні Саюзнай дзяржавы на 2022-2023 гады.

Абноўленую Ваенную дактрыну Саюзнай дзяржавы Расіі і Беларусі лідары дзвюх краін Уладзімір Пуцін і Аляксандр Лукашэнка зацвердзілі 4 лістапада на пасяджэнні Вышэйшага дзяржсавета Саюзнай дзяржавы. Як адзначыў пазней дзяржсакратар Саюзнай дзяржавы Дзмітрый Мезенцаў, ваенная дактрына стала адказам на палітыку націску Захаду, яна забяспечыць больш высокі ўзровень узаемадзеяння міністэрстваў абароны дзвюх краін. Пры гэтым ён запэўніў, што "ні Расія, ні Беларусь нікому не пагражаюць, не імкнуцца да якога б там ні было дамінавання па-за сваімі ўласнымі граніцамі, але абаронная дактрына пацвярджае тое, што знешнія граніцы Саюзнай дзяржавы надзейна абаронены".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі