Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

14 Сак 2017

Купчына вылучана кандыдатам на пасаду генеральнага сакратара АБСЕ

14 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пастаянны прадстаўнік Беларусі пры АБСЕ, Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Аўстрыі Алена Купчына вылучана кандыдатам на пасаду генеральнага сакратара АБСЕ. Аб гэтым гаворыцца ў адказе начальніка ўпраўлення інфармацыі - прэс-сакратара МЗС Беларусі Дзмітрыя Мірончыка на адпаведнае пытанне БЕЛТА.

Каменціруючы звесткі аб вылучэнні Алены Купчыной, якія з'явіліся ў СМІ, Дзмітрый Мірончык сказаў: "Паўнамоцтвы дзеючага генеральнага сакратара АБСЕ Ламберта Дзаньера заканчваюцца 30 чэрвеня. Намі было прынята рашэнне вылучыць на гэту пасаду пастаяннага прадстаўніка пры Арганізацыі, пасла Алену Купчыну".

Паводле слоў прэс-сакратара, гэта рашэнне прадыктавана шчырым імкненнем Беларусі ўнесці ўклад ва ўмацаванне АБСЕ ў інтарэсах усіх дзяржаў-удзельніц. "У сітуацыі вострых рэгіянальных канфліктаў, росту супярэчнасцей паміж сусветнымі ігракамі, роля Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе зноў вельмі важная", - заявіў Дзмітрый Мірончык.

Ён адзначыў, што Алена Купчына, якая доўгі час займала пасаду намесніка міністра замежных спраў Беларусі, прымала самы непасрэдны ўдзел у рэалізацыі знешнепалітычнай лініі краіны, накіраванай на ўмацаванне бяспекі і стабільнасці ў Еўропе, наладжванне дыялогу паміж Усходам і Захадам, урэгуляванне самых вострых крызісных сітуацый у рэгіёне.

"Лічым, што яе веды, шматгадовы дыпламатычны вопыт і шырокія міжнародныя кантакты будуць карысныя для павышэння эфектыўнасці АБСЕ, вырашэння няпростых задач, якія стаяць перад Арганізацыяй, уключаючы найбольш важную і складаную - пераадоленне крызісу даверу паміж дзяржавамі-ўдзельніцамі", - сказаў прадстаўнік беларускага знешнепалітычнага ведамства.

Дзмітрый Мірончык таксама адзначыў, што працэдура выбрання новага генсека яшчэ ў самым пачатку. У Вене 14 сакавіка прайшлі першыя слуханні, у ходзе якіх прэтэндэнты прадставілі пастаянным прадстаўнікам дзяржаў-удзельніц свае прыярытэты. "У Алены Мікалаеўны дастойныя сапернікі. Аднак мы ўпэўнены ў высокіх якасцях свайго кандыдата і спадзяёмся на яе назначэнне", - дадаў прэс-сакратар.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі