Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

7 Ліп 2015

Купчына: Славенія з'яўляецца важным і канструктыўным партнёрам Беларусі

7 ліпеня, Любляна /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Славенія з'яўляецца важным і канструктыўным партнёрам Беларусі. Упэўненасць у гэтым выказала намеснік міністра замежных спраў Беларусі Алена Купчына, каменціруючы карэспандэнту БЕЛТА вынікі праведзеных сустрэч і перагавораў у знешнепалітычным ведамстве Славеніі.

Намеснік міністра падкрэсліла важнасць супрацоўніцтва са Славеніяй, якое дынамічна ідзе на ўздым. У прыватнасці, размова ідзе аб актывізацыі палітычнага дыялогу, што пацвярджаюць вынікі праведзеных у час візіту Алены Купчыной у Славенію перагавораў з кіраўніцтвам славенскага МЗС. Нарошчваецца і супрацоўніцтва ў гандлёва-эканамічнай сферы.

З моманту акрэдытацыі пасольства Беларусі ў Славеніі гэта краіна дэманструе зацікаўленасць ва ўмацаванні эканамічнага супрацоўніцтва з Беларуссю і прымае рэальныя крокі ў гэтым напрамку. Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Беларусі ў Славеніі па сумяшчальніцтве з'яўляецца Аляксандр Хайноўскі.

З 2010 года дзейнічае міжурадавая беларуска-славенская камісія па гандлёва-эканамічным і навукова-тэхнічным супрацоўніцтве. Пасяджэнні камісіі, якую з беларускага боку ўзначальвае Алена Купчына, за гэтыя пяць гадоў сталі гэгулярнымі. Пытанні падрыхтоўкі да чарговага пасяджэння камісіі абмяркоўваюцца і ў час візіту намесніка міністра ў Славенію.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі