Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

13 Ліп 2015

Купчына акрэсліла падыходы Беларусі да ўзмацнення ролі АБСЕ на нефармальнай сустрэчы высокага ўзроўню ў Хельсінкі

13 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Намеснік міністра замежных спраў Алена Купчына акрэсліла падыходы Беларусі да ўзмацнення ролі АБСЕ на нефармальнай сустрэчы высокага ўзроўню ў Хельсінкі, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага МЗС.

"Алена Купчына акрэсліла падыходы нашай краіны да пытанняў узмацнення ролі АБСЕ ў вырашэнні палітычных, эканамічных і гуманітарных пытанняў, забеспячэння бяспекі ў Еўропе, прыняцця статута арганізацыі", - праінфармавалі ў МЗС.

Намеснік міністра правяла таксама двухбаковыя сустрэчы з дырэктарам БДІПЧ АБСЕ Міхаэлем Лінкам, намеснікамі міністраў замежных спраў Босніі і Герцагавіны, Італіі, Швецыі. Абмеркаваны пытанні двухбаковага супрацоўніцтва і дзейнасці АБСЕ.

Сустрэча на ўзроўні намеснікаў міністраў замежных спраў дзяржаў - членаў АБСЕ адбылася 10 ліпеня па ініцыятыве сербскага старшынства і была прымеркавана да 40-годдзя падпісання Хельсінкскага заключнага акта.

Мерапрыемства ўключала два асноўныя кампаненты: урачысты сход, прысвечаны юбілею, і нефармальную дыскусію высокага ўзроўню для абмену думкамі па актуальных пытаннях дзейнасці АБСЕ і далейшай інстытуалізацыі гэтай міжнароднай арганізацыі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі