11 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Аўстрыі Алена Купчына сустрэлася з віцэ-канцлерам - федэральным міністрам дзяржаўнай службы і спорту Аўстрыі Хайнцам-Крысціянам Штрахе, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе МЗС.
Субяседнікі абмеркавалі актуальны стан і перспектывы далейшага развіцця супрацоўніцтва ў розных сферах, некаторыя аспекты ўзаемадзеяння Беларусі з Еўрасаюзам. Алена Купчына расказала аб падрыхтоўцы Беларусі да правядзення II Еўрапейскіх гульняў і выказала надзею на актыўны ўдзел у спаборніцтвах аўстрыйскіх атлетаў. Яна запрасіла ў Мінск шматлікіх балельшчыкаў з Аўстрыі.
"Бакі пацвердзілі зацікаўленасць у далейшым пашырэнні супрацоўніцтва ва ўсіх сферах узаемнага інтарэсу", - адзначылі ў прэс-службе.