30 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Намеснік міністра замежных спраў Беларусі Алена Купчына сустрэлася 30 верасня з дэлегацыяй сацыял-дэмакратычных партый і фондаў з краін - членаў Еўрапейскага саюза. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе МЗС Беларусі.
"У час сустрэчы абмеркаваны актуальныя пытанні і перспектывы ўзаемадзеяння Беларусі і Еўрапейскага саюза", - расказалі ў ведамстве.
У міністэрстве растлумачылі, што дэлегацыя знаходзіцца ў Беларусі з рабочым візітам.