14 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністэрства культуры прыняло ўдзел у рэгіянальных кансультацыях ЮНЕСКА па культурнай палітыцы для Еўропы і Паўночнай Амерыкі. Мерапрыемства праходзіла 13 снежня ў анлайн-рэжыме пад старшынствам міністра культуры і СМІ Харватыі Ніны Каржынек, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага ведамства.
Асноўныя пытанні, якія былі разгледжаны ў час сустрэчы, - інвесціраванне ў культуру і творчасць. Яны датычыліся стварэння працоўных месцаў, пашырэння культурнай разнастайнасці ў лічбавай прасторы, павышэння статусу творчых работнікаў. Удзельнікі таксама абмеркавалі захаванне і папулярызацыю культурнай спадчыны ў інтарэсах сацыяльнай інтэграцыі, дыялогу і міру, умацаванне ўзаемадзеяння паміж культурай і адукацыяй для развіцця і ўстойлівасці грамадства.
Удзел у рэгіянальных кансультацыях прынялі больш за 100 чалавек.