4 чэрвеня, Масква /БЕЛТА - ТАСС/. Кітай выступае за павышэнне статусу Беларусі да ўзроўню наглядальніка ў Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва (ШАС). Аб гэтым заявіў сёння міністр замежных спраў Кітая Ван І на канферэнцыі высокага ўзроўню "Бяспека і стабільнасць у рэгіёне ШАС".
"Ужо нямала краін пацвердзілі сваю зацікаўленасць ва ўступленні ў ШАС. Гэта сведчыць аб тым, што наша арганізацыя становіцца ўсё больш запатрабаванай", - адзначыў міністр. "Учора мы абмеркавалі прыём Індыі і Пакістана ў члены ШАС", - дадаў Ван І.