Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

23 Чэр 2023

Крутой правёў сустрэчу з кіраўніком Адміністрацыі Прэзідэнта Расіі

Крутой правёў сустрэчу з кіраўніком Адміністрацыі Прэзідэнта Расіі
Дзмітрый Крутой і Антон Вайна. Фота russia.mfa.gov.by

23 чэрвеня, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Расіі Дзмітрый Крутой 22 чэрвеня правёў сустрэчу з кіраўніком Адміністрацыі Прэзідэнта Расійскай Федэрацыі Антонам Вайнам, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускай дыпмісіі.

"Бакі абмяняліся меркаваннямі па шырокім коле тэм беларуска-расійскага супрацоўніцтва і інтэграцыйнага ўзаемадзеяння. Спыніліся на канкрэтных актуальных пытаннях унутрыпалітычнага і знешнепалітычнага парадку дня. У прыватнасці, абмеркавалі правядзенне ў бліжэйшай перспректыве сумеснага пасяджэння калегій Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь і Адміністрацыі Прэзідэнта Расійскай Федэрацыі", - расказалі ў прэс-службе.

Асобную ўвагу бакі ўдзялілі тэме рэалізацыі маладзёжнай палітыкі. "У прыватнасці, закранулі арганізацыю і падрыхтоўку пашыранай нарады з удзелам кіраўнікоў расійскіх і беларускіх маладзёжных аб'яднанняў, маладзёжных крылаў палітычных партый і прадстаўнікоў Пастаяннага камітэта Саюзнай дзяржавы для абмеркавання стану работы з моладдзю і перспектыўных напрамкаў сумеснай дзейнасці. Асабліва адзначылі патрыятычны культурна-адукацыйны праект "Поезд Памяці", арганізатарамі якога з'яўляюцца Савет Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь і Савет Федэрацыі Федэральнага сходу Расійскай Федэрацыі", - сказалі ў прэс-службе.

Таксама закраналася ўзаемадзеянне ў інфармацыйнай сферы. "Дзмітрый Крутой і Антон Вайна абмеркавалі ход выканання даручэнняў Вышэйшага Дзяржаўнага Савета Саюзнай дзяржавы аб стварэнні саюзнага медыяхолдынга. Дамовіліся аб актыўным асвятленні ў сродках масавай інфармацыі маючых адбыцца значных культурных і спартыўных мерапрыемстваў, сярод якіх Міжнародны фестываль мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску" і ІІ Гульні краін СНД", - адзначылі ў дыпмісіі.

"Расійскі бок пацвердзіў гатоўнасць аказаць падтрымку пашырэнню ў расійскай інфармацыйнай прасторы тэлеканала "Беларусь 24", у тым ліку і пашырэнню вяшчання беларускага СМІ ў сетках буйнейшых расійскіх аператараў электрасувязі", - падкрэслілі ў пасольстве.

Асобна бакі абмеркавалі мерапрыемствы Усходняга эканамічнага форуму, які пройдзе 10-13 верасня ва Уладзівастоку, разгледзелі магчымасць наведвання аднаго з буйных расійскіх прамысловых прадпрыемстваў у мэтах вызначэння ўрадамі дзвюх краін далейшых крокаў для фарміравання адзінай прамысловай палітыкі і кааперацыі ў рэалізацыі праектаў у сферы імпартазамяшчэння.

"Таксама разгледзелі пытанне падрыхтоўкі да Міжнароднай выстаўкі-форуму "Расія", якая пройдзе на ВДНГ з 4 лістапада 2023 года па 12 красавіка 2024 года", - дадалі ў прэс-службе.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі