Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

22 Снж 2023

Крутой: беларуска-расійскія адносіны пацвердзілі статуc стратэгічнага партнёрства

Крутой: беларуска-расійскія адносіны пацвердзілі статуc стратэгічнага партнёрства
Фота Пасольства Рэспублікі Беларусь у Расійскай Федэрацыі

22 снежня, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Беларуска-расійскія адносіны прайшлі праверку на трываласць і пацвердзілі статуc стратэгічнага партнёрства. Аб гэтым заявіў пасол Беларусі ў Расіі Дзмітрый Крутой, надзелены паўнамоцтвамі віцэ-прэм'ера, 22 снежня ў Маскве на пасяджэнні Групы высокага ўзроўню (ГВУ) Савета Міністраў Саюзнай дзяржавы, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

"У цэлым беларуска-расійскія адносіны ў гэтым годзе дастойна прайшлі праверку на трываласць, санкцыйныя выпрабаванні і пацвердзілі статус стратэгічнага партнёрства", - сказаў Дзмітрый Крутой.

Ён нагадаў, што на нядаўнім пасяджэнні Савета Міністраў Саюзнай дзяржавы была прызнана паспяховай рэалізацыя 28 саюзных праграм: выканана 95 працэнтаў намечаных мерапрыемстваў. "Прыняты на ўзроўні кіраўнікоў урадаў новы праграмны дакумент: асноўныя палажэнні рэалізацыі саюзнага дагавора на 2024-2026 гады. Спадзяюся, лідары нашых краін на маючым адбыцца пасяджэнні Вышэйшага дзяржсавета падтрымаюць намаганні ўрадаў і гэты дакумент", - адзначыў пасол.

Дыпламат канстатаваў: дзякуючы рэгулярным сустрэчам на пляцоўцы ГВУ бакі знайшлі ўзаемапрымальныя развязкі па шэрагу няпростых пытанняў, у тым ліку двухбаковага галіновага ўзаемадзеяння: доступ да дзяржзакупак, транспарціроўка медыцынскіх вырабаў, пастаўкі ліставога шкла, узаемнае прызнанне банкаўскіх гарантый, істотна рушылі наперад па комплексе пытанняў, якія звязаны з супрацоўніцтвам у прамысловай, аграпрамысловай сферах. Сёння на пляцоўку ГВУ дабаўлены пытанні і тэмы аховы здароўя, сацыяльнай сферы, пашырэння прамых авіязносін, фарміравання ІТ-ландшафту ў прамысловасці.

Дзмітрый Крутой таксама паведаміў, што па выніках пасяджэння запланавана падпісаць пагадненне паміж Беларуссю і РФ аб праспектах каштоўных папер.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі