7 лютага, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Сустрэча пасла Беларусі ў Расіі Дзмітрыя Крутога з апостальскім нунцыем у РФ архібіскупам Джавані д'Аніела адбылася 7 лютага ў Маскве, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускай дыпмісіі.
"Субяседнікі канстатавалі традыцыйна канструктыўны і дружалюбны характар узаемаадносін Беларусі са Святым Прастолам, - адзначылі ў прэс-службе. - Пасол Беларусі падзякаваў апостальскаму нунцыю за ўзважаную і паслядоўную пазіцыю Ватыкана ў такіх пытаннях, як абарона сямейных каштоўнасцей, процідзеянне насіллю, забеспячэнне права на працу і шэрага іншых".
"Гутарка была таксама прысвечана пытанням падтрымання міру і ўзаемаразумення паміж краінамі і народамі. Дзмітрый Крутой згадаў заклік Папы Рымскага Францыска, зроблены ў верасні 2022 года ў Казахстане, адрадзіць "дух Хельсінкі", імкнуцца да ўмацавання шматпалярнага свету, а таксама зрабіць яго больш стабільным і спакойным. Пасол Беларусі адзначыў значны ўклад пантыфіка ў захаванне міру і яго нацэленасць на палітычны дыялог. Дзмітрый Крутой падкрэсліў, што Беларусь цалкам падзяляе гэтыя падыходы Папы Францыска", - дадалі ў пасольстве.