Фота ТАСС
4 верасня, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. У Крамлі пацвердзілі падрыхтоўку ўдзелу Прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна ў V Форуме рэгіёнаў Беларусі і Расіі ў Магілёве, паведамляе БЕЛТА.
"Такая паездка рыхтуецца", - сказаў сёння журналістам прэс-сакратар Прэзідэнта РФ Дзмітрый Пяскоў, адказваючы на пытанне аб удзеле Уладзіміра Пуціна ў форуме.
V Форум рэгіёнаў пройдзе ў Магілёве 11-12 кастрычніка. Яго арганізатарамі выступаюць Савет Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі і Савет Федэрацыі Федэральнага сходу Расіі. Форум праводзіцца штогод па чарзе ў Беларусі і Расіі.