Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

27 Кст 2020

Краіны СНД плануюць стварыць асацыяцыю органаў рэгулявання бяспекі ў галіне атамнай энергіі

Краіны СНД плануюць стварыць асацыяцыю органаў рэгулявання бяспекі ў галіне атамнай энергіі
Фота Міністэрства энергетыкі

27 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Асацыяцыю органаў рэгулявання бяспекі ў галіне выкарыстання атамнай энергіі і арганізацый, якія ажыццяўляюць іх навукова-тэхнічную падтрымку, плануецца стварыць на прасторы Садружнасці Незалежных Дзяржаў. Праект мемарандума аб фарміраванні асацыяцыі адобраны на 21-м пасяджэнні камісіі дзяржаў - удзельніц СНД па выкарыстанні атамнай энергіі ў мірных мэтах, якое прайшло сёння ў фармаце відэаканферэнцыі пад кіраўніцтвам старшыні камісіі, намесніка міністра энергетыкі Беларусі Міхаіла Міхадзюка, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Мінэнерга.

З ініцыятывай стварыць асацыяцыю раней выступіў беларускі бок.

Плануецца, што новая структура будзе садзейнічаць развіццю супрацоўніцтва па пытаннях рэгулявання ядзернай і радыяцыйнай бяспекі на прасторы СНД, аказанню экспертнай падтрымкі пры ўдасканаленні сістэмы рэгулявання і заканадаўства, умацаванню сувязей паміж арганізацыямі навукова-тэхнічнай падтрымкі.

"Ініцыятыва вельмі важная, асабліва для краін-навічкоў, якія рэалізуюць свае першыя ядзерныя праграмы. Такія асацыяцыі ёсць у Еўропе, відаць эфектыўнасць іх работы, у тым ліку і на міжнароднай арэне, - адзначыў Міхаіл Міхадзюк. - Такі фармат узаемадзеяння ў рамках СНД дасць магчымасць пашырыць партнёрства і скаардынаваць работу рэгулюючых органаў".

У сваю чаргу начальнік Дэпартамента па ядзернай і радыяцыйнай бяспецы Міністэрства па надзвычайных сітуацыях (Дзяржатамнагляду) Вольга Лугаўская дадала, што стварэнне асацыяцыі дасць магчымасць больш эфектыўна выбудаваць работу па абмене вопытам. У тым ліку па пытаннях распрацоўкі нарматыўных патрабаванняў у галіне ядзернай і радыяцыйнай бяспекі, методык правядзення інспекцый на пляцоўках АЭС, а таксама экспертыз бяспекі. Важнымі таксама з'яўляюцца пытанні рэгулявання ў сферы абыходжання з радыеактыўнымі адходамі, падрыхтоўкі кадраў для рэгулюючых органаў і іншыя.

На пасяджэнні камісіі разгледжаны вынікі рэалізацыі Рамачнай праграмы супрацоўніцтва краін СНД у галіне выкарыстання атамнай энергіі ў мірных мэтах "Супрацоўніцтва "АТАМ - СНД", ход выканання Міждзяржаўнай мэтавай праграмы "Рэкультывацыя тэрыторый дзяржаў, якія зведалі ўздзеянне ўраназдабыўных вытворчасцей".

Размова таксама ішла аб дзейнасці базавай арганізацыі краін СНД па пытаннях абыходжання з адпрацаваным ядзерным палівам, радыеактыўнымі адходамі і вываду з эксплуатацыі ядзерна- і радыяцыйна небяспечных аб'ектаў. Было адзначана, што экспертамі міжнародных рабочых груп камісіі падрыхтаваны праекты новых дакументаў, якія вызначаць яе далейшую дзейнасць - Рамачная праграма супрацоўніцтва дзяржаў - удзельніц СНД у галіне мірнага выкарыстання атамнай энергіі на перыяд да 2030 года і план мерапрыемстваў па рэалізацыі Рамачнай праграмы супрацоўніцтва дзяржаў - удзельніц СНД у галіне выкарыстання атамнай энергіі ў мірных мэтах на перыяд 2021-2025 гады. Плануецца, што гэтыя дакументы будуць прыняты на пасяджэнні Савета кіраўнікоў урадаў СНД у лістападзе гэтага года.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі