Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

28 Крс 2018

Краіны Паўднёва-Усходняй Азіі зацікаўлены ў развіцці ваенна-тэхнічнага супрацоўніцтва з Беларуссю

28 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Краіны Паўднёва-Усходняй Азіі зацікаўлены ў развіцці ваенна-тэхнічнага супрацоўніцтва з Беларуссю, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Дзяржаўнага ваенна-прамысловага камітэта Беларусі.

Беларускія арганізацыі абароннага сектара эканомікі прынялі ўдзел у міжнароднай азіяцкай выстаўцы ўзбраення і ваеннай тэхнікі DSA 2018, якая прайшла ў горадзе Куала-Лумпур (Малайзія). "Праведзеныя ў час выстаўкі перагаворы сведчаць аб зацікаўленасці дзяржаў Паўднёва-Усходняй Азіі ў развіцці ваенна-тэхнічнага супрацоўніцтва з Беларуссю. У ходзе сустрэч была дадзена ацэнка бягучага стану, намечаны перспектыўныя напрамкі супрацоўніцтва ў ваенна-тэхнічнай сферы, абмеркаваны пытанні фарміравання і развіцця нарматыўна-прававой базы ваенна-тэхнічнага супрацоўніцтва", - адзначылі ў Дзяржкамваенпраме.

У прэс-службе падкрэслілі, што эфектыўнае правядзенне інфармацыйна-выставачнай работы беларускімі арганізацыямі на DSA 2018 стала важным этапам у нарошчванні ваенна-тэхнічнага супрацоўніцтва Беларусі з Малайзіяй і іншымі дзяржавамі Азіяцка-Ціхаакіянскага рэгіёна (АЦР), а перагаворы сталі асновай для пашырэння сваіх прапаноў на рынку ўзбраенняў Малайзіі і дзяржаў АЦР, заключэння будучых кантрактаў на набыццё імі беларускай прадукцыі ваеннага прызначэння.

Прадпрыемства "Белспецзнештэхніка" выступіла калектыўным арганізатарам беларускай экспазіцыі. На аб'яднанай пляцоўцы Дзяржкамваенпрама былі прадстаўлены ААТ "КБ Радар" - кіруючая кампанія холдынга "Сістэмы радыёлакацыі", ААТ "140 рамонтны завод", холдынг "БелОМА". У ходзе выстаўкі прадэманстраваны апошнія распрацоўкі беларускіх вытворцаў у галіне агнявых сродкаў паражэння і стралковай зброі, магчымасці прадпрыемстваў па вытворчасці лёгкабраніраванай аўтатэхнікі, аптычнай і оптыка-электроннай прадукцыі, сродкаў радыёлакацыі і радыёэлектроннай барацьбы ў галіне наземнай і паветранай абароны, рамонту і мадэрнізацыі авіяцыйнага кіруемага ўзбраення класа "паветра - паветра" блізкага радыуса дзеяння. Беларусь прэзентавала на DSA 2018 перспектыўнае высокадакладнае процітанкавае ўзбраенне.

Аб'яднаны стэнд ДВПК наведалі больш як 300 спецыялістаў з 17 краін, сярод якіх Германія, Кітай, Нарвегія, Малайзія, ААЭ, Пакістан, Расія, Сінгапур, Тайланд, Турцыя, Францыя, Рэспубліка Карэя.

У міжнароднай азіяцкай выстаўцы ўзбраення і ваеннай тэхнікі DSA 2018 прынялі ўдзел больш за 1,5 тыс. кампаній з 60 краін, яе наведалі 350 афіцыйных дэлегацый. Беларускую дэлегацыю на DSA 2018 узначаліў першы намеснік старшыні Дзяржкамваенпрама Ігар Дземідзенка. У ходзе форуму Ігар Дземідзенка правёў перагаворы са службовымі асобамі ваенных ведамстваў і ўзброеных сіл Малайзіі, Шры-Ланкі, Тайланда, М'янмы і Камбоджы, наведаў стэнды і правёў перагаворы з кіраўніцтвам кітайскіх кампаній ALIT і NORINCO па актуальных пытаннях беларуска-кітайскага ваенна-тэхнічнага супрацоўніцтва.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі