Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

26 Чэр 2024

Кіраўнікоў больш як 40 ВНУ Беларусі і Кітая аб'яднаў Форум рэктараў вядучых універсітэтаў

Кіраўнікоў больш як 40 ВНУ Беларусі і Кітая аб'яднаў Форум рэктараў вядучых універсітэтаў

26 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі стартаваў Форум рэктараў вядучых універсітэтаў Беларусі і Кітая, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Маштабнае мерапрыемства арганізавана сумесна Беларускім дзяржаўным універсітэтам і Пекінскім універсітэтам. Рэктар БДУ Андрэй Кароль адзначыў, што форум прымае рэкордную колькасць дэлегацый вядучых універсітэтаў Кітая.

"Удзельнікамі форуму сталі рэктары больш як 40 універсітэтаў дзвюх краін. Вядома, для нас гэта вялікая адказнасць, але і вялікі гонар, паколькі тыя дамоўленасці, якія прагучалі на сустрэчы кіраўніка дзяржавы Аляксандра Лукашэнкі з нашымі кітайскімі партнёрамі, стануць асновай далейшага прынцыпова новага супрацоўніцтва, і ўжо не па вузкіх лакальных напрамках, а праложаць шлях да будаўніцтва вялікіх мастоў. Яны аб'яднаюць універсітэты Беларусі і Кітая і будуць садзейнічаць папулярызацыі навуковых даследаванняў і адзінай маладзёжнай палітыкі", - сказаў ён.

Кіраўнік Белдзяржуніверсітэта падкрэсліў, што патэнцыял супрацоўніцтва бакоў велізарны.

"Пацвярджэннем таго з'яўляецца гісторыя супрацоўніцтва БДУ з кітайскімі ўніверсітэтамі. Сёння ва ўніверсітэце рэалізуецца 112 дагавораў і пагадненняў з 73 нашымі партнёрамі - універсітэтамі і навуковымі цэнтрамі Кітая. На розных нашых факультэтах навучаецца звыш 3,5 тыс. кітайскіх студэнтаў, магістрантаў і аспірантаў. Гэта амаль 70 працэнтаў ад усіх іншаземцаў БДУ. Па сутнасці, кожны трэці студэнт з Кітая (у Беларусі. - Заўвага БЕЛТА) навучаецца ў нашым універсітэце. У мінулым годзе на базе факультэта міжнародных адносін адкрылі Даследчы цэнтр ШАС. Гэта інтэлектуальная пляцоўка па правядзенні даследаванняў у галіне міжнароднай дзейнасці, гісторыі, права, гандлю, эканомікі і культуры ШАС. Таксама БДУ стаў адным з заснавальнікаў новай Універсітэцкай сеткі навукова-даследчага супрацоўніцтва (iUNRC, Китай). Яе адкрыццё адбылося ў пачатку лістапада 2023 года ў рамках І Міжнароднага кангрэса па навукова-тэхнічных абменах "Адзін пояс, адзін шлях". Форум быў арганізаваны пры ўдзеле БДУ. Акрамя таго, з Пекінскім універсітэтам паспяхова рэалізуецца сумесная праграма навучання па спецыяльнасці "біятэхналогія". У структуры БДУ вось ужо 18 гадоў працуе адзін з найбольш паспяховых у свеце Інстытутаў Канфуцыя - Рэспубліканскі Інстытут кітаязнаўства імя Канфуцыя. З Даляньскім політэхнічным універсітэтам створаны два сумесныя інстытуты, якія таксама паспяхова працуюць і рыхтуюць спецыялістаў па сусветнай эканоміцы, прыкладной фізіцы і прыкладной матэматыцы. І нашы магчымасці да навуковага супрацоўніцтва, у тым ліку ў галіне фундаментальных і гуманітарных навук, не вычарпаны. Перакананы, што ўзаемакарысным будзе і наша партнёрства ў галіне камерцыялізацыі вынікаў сумесных даследаванняў, тым больш што нашы кітайскія калегі маюць тут вялікі і карысны для нас вопыт", - канстатаваў Андрэй Кароль.

Ён упэўнены, што Форум рэктараў вядучых універсітэтаў Беларусі і Кітая стане выдатнай пляцоўкай для шматбаковага і двухбаковага адукацыйнага і навуковага супрацоўніцтва беларускіх і кітайскіх універсітэтаў.

"Мы бачым высокую агульнасць поглядаў на далейшае развіццё адукацыі, навукі і супрацоўніцтва дзвюх краін па стратэгічных напрамках. Пацвярджэннем нашай агульнасці стала сумесная ініцыятыва БДУ і Пекінскага ўніверсітэта па заснаванні "Дзён дружбы і Адзінства". Яны будуць святкавацца штогод 25 і 26 чэрвеня і стануць дэманстрацыяй эфектыўнага і надзейнага ўзаемадзеяння па розных вектарах, уключаючы далучэнне студэнтаў і выкладчыкаў да розных навукова-адукацыйных, культурных абменных працэсаў. Адным з цэнтральных мерапрыемстваў "Дзён дружбы і Адзінства" стане Міжнародны інавацыйны маладзёжны форум, які па ініцыятыве нашага Прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі прапанавана правесці ў 2025 годзе. Суарганізатарамі форуму выступяць БДУ і Пекінскі ўніверсітэт", - дадаў кіраўнік ВНУ.

На пленарным пасяджэнні форуму прысутнічаюць Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол КНР у Беларусі Се Сяаюн, міністр адукацыі Беларусі Андрэй Іванец, сакратар партыйнага камітэта Пекінскага ўніверсітэта Хаа Пін. Абмеркаванне актуальных пытанняў у галіне правядзення навуковых перспектыўных даследаванняў і ўкаранення інавацыйных методык выкладання для падрыхтоўкі канкурэнтных і прафесійных спецыялістаў ва ўмовах бягучай глабалізацыі пройдзе ў рамках дзвюх секцый "Інавацыйныя мадэлі супрацоўніцтва паміж універсітэтамі Кітая і Беларусі" і "Кітайска-беларускае супрацоўніцтва ў галіне фундаментальных навук".

Форум рэктараў вядучых універсітэтаў Беларусі і Кітая стаў асноўным мерапрыемствам афіцыйнага візіту дэлегацыі Пекінскага ўніверсітэта на чале з сакратаром партыйнага камітэта Хаа Пінам у Беларусь, які прадоўжыцца па 27 чэрвеня.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі