10 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей і кіраўнік (міністр) Федэральнага дэпартамента замежных спраў Швейцарыі абмяняліся пасланнямі з нагоды 25-годдзя ўстанаўлення дыпламатычных адносін паміж краінамі. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе МЗС Беларусі.
Абмен пасланнямі адбыўся ў час сустрэчы Часовага паверанага Беларусі ў Швейцарыі Паўла Мацукевіча з начальнікам упраўлення Еўропы, Цэнтральнай Азіі, Савета Еўропы, АБСЕ палітычнай дырэкцыі Федэральнага дэпартамента замежных спраў Швейцарыі Нікаласам Брулем.
Кіраўнікі знешнепалітычных ведамстваў у пасланнях адзначылі дружалюбны характар адносін паміж краінамі, наяўнасць значнага патэнцыялу для развіцця двухбаковага супрацоўніцтва і зацікаўленасць у яго пашырэнні.