5 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кіраўнікі замежных дыпмісій пацвердзілі свой удзел у інаўгурацыі Прэзідэнта Беларусі. Аб гэтым сёння журналістам паведаміў начальнік упраўлення інфармацыі - прэс-сакратар МЗС Дзмітрый Мірончык, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Паводле слоў Дзмітрыя Мірончыка, у адрас прадстаўнікоў дыпламатычнага корпуса, акрэдытаваных у Беларусі, былі накіраваны адпаведныя запрашэнні. "Намі ўжо атрыманы ўсе неабходныя пацвярджэнні ўдзелу кіраўнікоў дыпламатычных місій", - сказаў ён.
Як паведамлялася, цырымонія ўступлення на пасаду выбранага Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі адбудзецца 6 лістапада ў Палацы Незалежнасці. У зале ўрачыстых цырымоній Аляксандр Лукашэнка прынясе Прысягу Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь і падпіша адпаведны Акт. Пасведчанне Прэзідэнта кіраўніку дзяржавы будзе ўручана ў прысутнасці больш як 1 тыс. запрошаных, сярод якіх вышэйшыя службовыя асобы, дэпутаты Палаты прадстаўнікоў і члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу, кіраўнікі розных узроўняў, прадстаўнікі дыпламатычнага корпуса, замежныя госці.