Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

31 Ліп 2023

Кіраўнікі ваенных ведамстваў Беларусі і Ірана падпісалі Мемарандум аб ваенным супрацоўніцтве

Кіраўнікі ваенных ведамстваў Беларусі і Ірана падпісалі Мемарандум аб ваенным супрацоўніцтве
Віктар Хрэнін і Махамад Рэза Ашціяні. Фота vayar.mil.by

31 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У час афіцыйнага візіту міністра абароны Беларусі Віктара Хрэніна ў Іран адбылася сустрэча з міністрам абароны і падтрымкі Узброеных Сіл Ірана брыгадным генералам Махамадам Рэза Ашціяні. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Міністэрства абароны.

Бакі абмяняліся думкамі па актуальных пытаннях міжнароднага парадку дня, а таксама абмеркавалі пытанні стану і перспектыў развіцця ўзаемадзеяння ў ваеннай сферы.

Па выніках сустрэчы бакі падпісалі Мемарандум аб узаемаразуменні паміж Міністэрствам абароны Беларусі і Міністэрствам абароны і падтрымкі Узброеных Сіл Ірана аб ваенным супрацоўніцтве, а таксама план двухбаковага ваеннага супрацоўніцтва на гэты год.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі