Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

28 Май 2024

Кіраўнік МЗС Венгрыі наведае з рабочым візітам Беларусь

Кіраўнік МЗС Венгрыі наведае з рабочым візітам Беларусь
Петэр Сіярта. Фота з архiва

28 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністр замежных спраў і знешняга гандлю Венгрыі Петэр Сіярта наведае 29 мая з рабочым візітам Беларусь. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага знешнепалітычнага ведамства.

У Мінску Петэр Сіярта сумесна з міністрам замежных спраў Беларусі Сяргеем Алейнікам у якасці сустаршынь правядуць 12-е пасяджэнне міжурадавай беларуска-венгерскай камісіі па эканамічным супрацоўніцтве.

"Плануецца абмеркаваць шэраг прыкладных гандлёва-эканамічных і інвестыцыйных пытанняў. У фокусе работы будуць тэмы ўзаемадзеяння ў сферах энергетыкі, сельскай гаспадаркі, прамысловай кааперацыі, аховы здароўя, фармацэўтыкі, будаўніцтва, спорту, турызму, адукацыі і навукі. Напярэдадні пасяджэння камісіі пройдуць сустрэчы рабочых груп", - расказалі ў прэс-службе МЗС.

У час візіту таксама запланавана правядзенне бізнес-форуму, які адкрыюць кіраўнікі МЗС Беларусі і Венгрыі.

У ходзе знаходжання Петэра Сіярта ў Мінску таксама адбудуцца перагаворы міністраў замежных спраў у вузкім і пашыраным складах.

 

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі