13 ліпеня, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Кіраўнік МЗС Латвіі Эдгарс Рынкевічс 18-20 ліпеня наведае з візітам Беларусь. Аб гэтым сёння на брыфінгу паведаміў начальнік упраўлення інфармацыі - прэс-сакратар МЗС Беларусі Дзмітрый Мірончык, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
У час візіту плануецца сустрэча з міністрам замежных спраў Беларусі Уладзімірам Макеем. Бакі абмяркуюць шырокае кола пытанняў двухбаковага супрацоўніцтва, абмяняюцца меркаваннямі наконт сітуацыі ў рэгіёне і перспектыў узаемадзеяння паміж Беларуссю і ЕС.
"Абмен візітамі кіраўнікоў знешнепалітычных ведамстваў Беларусі і Латвіі стаў штогадовым і рэгулярным з 2013 года", - адзначыў Дзмітрый Мірончык.
Праграмай візіту дэлегацыі таксама прадугледжаны сустрэчы ва ўрадзе і Міністэрстве эканомікі.