5 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністр замежных спраў КНДР Лі Су Ён наведае Беларусь з афіцыйным візітам 8-12 сакавіка. Аб гэтым паведаміў сёння журналістам прэс-сакратар МЗС Беларусі Дзмітрый Мірончык, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
У час візіту запланаваны перагаворы Лі Су Ёна з міністрам замежных спраў Беларусі Уладзімірам Макеем. Акрамя гэтага, у паўночнакарэйскай дэлегацыі запланавана сустрэча ў беларускім урадзе.
Плануецца, што бакі абмяркуюць увесь спектр двухбаковых беларуска-паўночнакарэйскіх адносін, уключаючы пытанні палітычнага дыялогу, гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва, а таксама ўзаемадзеяння ў галіне адукацыі і аховы здароўя.
Дэлегацыя з КНДР наведае прамысловыя прадпрыемствы, культурна-гістарычныя аб'екты Мінска і Мінскай вобласці.