1 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Віцэ-прэм'ер-міністр - міністр замежных спраў Грузіі Міхеіл Джанелідзэ 4-5 верасня зробіць афіцыйны візіт у Беларусь. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе МЗС Беларусі.
Праграмай візіту запланаваны шэраг сустрэч высокага ўзроўню, у тым ліку ва ўрадзе, Нацыянальным сходзе, Міністэрстве замежных спраў. На сустрэчах будзе абмеркаваны шырокі спектр пытанняў двухбаковага супрацоўніцтва, актывізацыя гандлёва-эканамічнага ўзаемадзеяння, развіццё парламенцкіх сувязей, рэалізацыя сумесных праектаў.
Па выніках перагавораў у МЗС плануецца падпісанне праграмы супрацоўніцтва паміж Міністэрствам замежных спраў Беларусі і Міністэрствам замежных спраў Грузіі на 2018-2019 гады.
У студзені - чэрвені 2017 года тавараабарот Беларусі з Грузіяй склаў $53,3 млн і ў параўнанні з аналагічным перыядам 2016 года павялічыўся на 28,4 працэнта, экспарт - $44,9 млн (павялічыўся на 28,8 працэнта), імпарт - $8,4 млн (павялічыўся на 25,6 працэнта). Сальда склалася дадатнае ў памеры $36,5 млн.