Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

12 Чэр 2019

Кіраўнік МЗС Беларусі лічыць дзейнасць Петэра Дэтмара канструктыўнай і збалансаванай

Кіраўнік МЗС Беларусі лічыць дзейнасць Петэра Дэтмара канструктыўнай і збалансаванай

12 чэрвеня, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей высока ацэньвае дыпламатычную дзейнасць Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Германіі ў Беларусі Петэра Дэтмара і лічыць яе канструктыўнай і збалансаванай. Такі пункт гледжання кіраўнік МЗС выказаў 12 чэрвеня на ўрачыстым мерапрыемстве з нагоды завяршэння дыпламатычнай місіі Петэра Дэтмара ў Беларусі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік знешнепалітычнага ведамства канстатаваў, што ў жыцці кожнага дыпламата надыходзіць час, калі трэба развітацца з краінай, дзе з'явіліся сябры і любімыя мясціны. Ён звярнуў увагу на важнасць таго, што Петэр Дэтмар разам з жонкай восем гадоў жыў і працаваў у Беларусі - краіну можна назваць яго другой радзімай. "Завяршэнне яго дыпламатычнай місіі супадае з завяршэннем яго службовай дзейнасці, і тады ўдвайне цяжэй развітвацца", - заўважыў міністр.

Уладзімір Макей падкрэсліў, што для Германіі і Беларусі было ўдачай, што іх адносіны фарміраваў такі высокапрафесійны дыпламат. Міністр таксама сказаў, што Беларусь з самага пачатку набыцця незалежнасці разглядала ФРГ як свайго ключавога партнёра.

Кіраўнік знешнепалітычнага ведамства асабліва падкрэсліў ролю жонкі пасла ФРГ Ількі Дэтмар, якая шмат зрабіла для ажыццяўлення дыпламатычнай місіі, а таксама дзейнасці Мінскага міжнароднага клуба жонак паслоў. "Нам вельмі шкада развітвацца з людзьмі, якія шмат зрабілі для двухбаковых адносін і станоўчага іміджу Германіі ў нашай краіне", - рэзюмаваў Уладзімір Макей.

Ён выказаў надзею на тое, што новы пасол Германіі будзе праводзіць такую ж канструктыўную і збалансаваную лінію, як гэта рабіў Петэр Дэтмар.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі