14 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністр замежных спраў Рэспублікі Беларусь Уладзімір Макей 14 красавіка правёў тэлефонную размову са сваім калегам міністрам замежных спраў Сацыялістычнай Рэспублікі В'етнам Буі Тхань Шонам. Аб гэтым паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў знешнепалітычным ведамстве нашай краіны.
"У час размовы абмеркаваны стан і перспектывы развіцця беларуска-в'етнамскіх адносін, стан спраў у рэгіёне і ўзаемадзеянне дзвюх дзяржаў на міжнародных пляцоўках. Бакі падкрэслілі традыцыйна высокі ўзровень супрацоўніцтва паміж Беларуссю і В'етнамам і пацвердзілі ўзаемную зацікаўленасць у захаванні пазітыўнай дынамікі двухбаковых адносін у розных сферах", - гаворыцца ў паведамленні.
Акрамя таго, субяседнікі абмяняліся меркаваннямі аб сітуацыі і перспектывах урэгулявання канфлікту ва Украіне.