29 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей правёў тэлефонную размову з міністрам замежных спраў Турцыі Меўлютам Чавушаглу. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе МЗС Беларусі.
Кіраўнікі знешнепалітычных ведамстваў абмеркавалі развіццё беларуска-турэцкага супрацоўніцтва, уключаючы эканамічную сферу і ўзаемадзеянне па консульскай тэматыцы.
Кіраўнік МЗС Беларусі павіншаваў Меўлюта Чавушаглу з нацыянальным святам Турцыі - Днём Рэспублікі. Бакі адзначылі ўзаемнае імкненне да далейшага ўмацавання двухбаковага дыялогу на розных узроўнях.