3 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністр замежных спраў Рэспублікі Беларусь Уладзімір Макей 3 лістапада правёў тэлефонную размову з кіраўніком знешнепалітычнага ведамства Турцыі Меўлютам Чавушаглу. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага Міністэрства замежных спраў.
"Падчас гутаркі былі абмеркаваны актуальныя пытанні двухбаковых адносін. Першарадная ўвага была ўдзелена тэме рэалізацыі дамоўленасцей, якія дасягнуты на вышэйшым узроўні, а таксама двухбаковых мерапрыемстваў, запланаваных да правядзення ў бліжэйшы час", - гаворыцца ў паведамленні знешнепалітычнага ведамства нашай краіны.
Акрамя таго, бакамі былі разгледжаны бягучыя падзеі ў рэгіёне, уключаючы сітуацыю ва Украіне.
У прэс-службе МЗС таксама звярнулі ўвагу, што Уладзімір Макей пазітыўна ацаніў намаганні Турцыі па аднаўленні працэсаў рэалізацыі збожжавай здзелкі.