31 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей 2 верасня зробіць візіт у Маскву. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведаміў начальнік упраўлення інфармацыі і лічбавай дыпламатыі - прэс-сакратар знешнепалітычнага ведамства Анатоль Глаз.
"2 верасня запланаваны візіт міністра замежных спраў Беларусі ў Маскву для перагавораў з расійскім калегам Сяргеем Лаўровым", - паведаміў афіцыйны прадстаўнік беларускага Міністэрства замежных спраў.