31 ліпеня, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей 31 ліпеня правёў тэлефонную размову з кіраўніком знешнепалітычнага ведамства Польшчы Яцакам Чапутовічам. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе МЗС.
"Размова адбылася па ініцыятыве польскага боку. Кіраўнікі знешнепалітычных ведамстваў абмеркавалі шырокае кола пытанняў развіцця беларуска-польскага супрацоўніцтва, беларускія і польскія прапановы па рэалізацыі шэрага рэгіянальных ініцыятыў", - расказалі ў прэс-службе.
Уладзімір Макей праінфармаваў польскага калегу аб ходзе падрыхтоўкі да выбараў Прэзідэнта Беларусі.